Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сёння ўспамін св. Мікалая. Не забудзьце падараваць радасць сваім бліжнім |
Каляндар |
06.12.2010 13:22 |
![]() Нагадаем, што можна далучыцца да акцыі «Святы Мікалай ідзе да дзяцей», якую ў другі раз праводзіць валанцёрскі рух св. Мікалая ў Віцебску. Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стаць святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. Найбольшую славу святому Мікалаю прынеслі яго незвычайная дабрыня і гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу бліжнім. Паводле легенды, аднойчы Мікалай паціху падкінуў грошы тром маладым дзяўчатам, якіх збяднелы бацька хацеў аддаць у публічны дом, каб яны не памерлі з голаду. Дзякуючы дапамозе біскупа дзяўчатам удалося захаваць чыстасць і добра выйсці замуж. Мікалай вызваліў трох юнакоў, якіх гаспадар заезду, дзе тыя спыніліся, хацеў забіць і закатаць у бочку. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.