Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сёння — Сусветны дзень хворага. Памятайце пра тых, хто патрабуе цеплыні вашага сэрца
Каляндар
11.02.2011 13:29
Сусветны дзень хворага ўстанавіў 13 мая 1992 г. Cвяты Айцец Ян Павел ІІ. У той дзень супалі 75-я гадавіна аб’яўлення Маці Божай Фацімскай і 11-я гадавіна замаху на жыццё Вялікага Папы. Гэты дзень нагадвае, каб мы звярнулі асаблівую ўвагу на хворых людзей (і не толькі блізкіх), заклікае нас адарыць іх сваёй любоўю і клопатам. Варта ўбачыць тых, хто патрабуе нашай дапамогі і цеплыні сэрца.

Свята штогод адзначаецца  11 лютага, калі ў Касцёле ўспамінаюць першае аб’яўленне Маці Божай з Лурд. У 1858 г. у Лурдзе Маці Божая аб’явілася простай вясковай дзяўчынцы Бэрнардэце Субіру.

«Лурд — гэта найбольш вядомы ў свеце Марыйны санктуарый, куды прыязджаюць людзі з усяго свету, найчасцей, каб атрымаць ласку аздараўлення, — адзначаў у свой час Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. — Аднак, трэба маліцца не толькі аб аздараўленні цела, але таксама і душы».

Дзень хворага павінен нагадаць нам, што пры фізічных пакутах і цярпенні недастаткова толькі медыцынскай дапамогі і лячэння, тут нельга абысціся без цеплыні людскіх сэрцаў.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.