| Святкуем урачыстасць св. Юзафа, абранніка Марыі | 
| Каляндар | 
| 19.03.2011 05:00 | 
| 
 Святы Юзаф, апякун Святой Сям’і, з’яўляецца ўзорам бацькоўскай руплівасці, пабожнасці і працавітасці. Звесткі пра жыццё святога можна знайсці ў Евангеллі паводле Мацвея і паводле Лукі. Нягледзячы на тое, што іх зусім няшмат, абраннік Найсвяцейшай Панны Марыі з’яўляецца адной з найбольш значных постацяў у хрысціянстве.  У гонар святога Юзафа названы і многія святыні Беларусі: у Жодзіне, Маладзечне, Круглым, Пухавічах, Гарадзеі, Бабоўні, Слаўгарадзе, Лазовіцы,  Крупках, Валожыне, Глушы, Казіміраве, Бабры, Чэрыкаве, Мачулішчах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), у Рудзе Яворскай, Скідзелі (Гродзенская дыяцэзія), у Парыжы, Барадзенічах, Ляхаўшчыне, Езярышчы, Друйску (Віцебская дыяцэзія), у Брэсце, Жабінцы, Жыткавічах, Лунінцы (Пінская дыяцэзія). У Мінску існуе парафія Св. Юзафа, аднак аднайменная святыня выкарыстоўваецца як архіў. На працягу многіх гадоў вернікі штодзень моляцца за вяртанне гэтай святыні Касцёлу. | 












 19 сакавіка Касцёл адзначае ўрачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Згодна з Кодэксам Кананічнага Права, у гэты дзень кожны католік мае абавязак удзельнічаць у літургіі.
19 сакавіка Касцёл адзначае ўрачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Згодна з Кодэксам Кананічнага Права, у гэты дзень кожны католік мае абавязак удзельнічаць у літургіі.  для друку
 для друку