Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Медыцынскі персанал і хворыя адзначаюць успамін свайго апекуна
Каляндар
14.07.2011 13:32

Успамін св. Каміла Леліскага, святара, Каталіцкі Касцёл адзначае 14 ліпеня. Вядомы ён як заступнік медыцынскага персаналу і апякун хворых.

Нарадзіўся будучы святы 25 мая 1550 г. у невялікім мястэчку Бук’яніко (Італія). Яшчэ да нараджэнння сына маці мела дзіўны сон. Убачыла ў ім хлопца, які стаяў начале равеснікаў. Усе хлоцы насілі на грудзі чырвоны крыж, пра які маці падумала як пра згубны знак. Такім знакам пазначалі злачынцаў, асуджаных на смерць.

У сямнаццаць гадоў Каміл становіцца салдатам, ідзе па шляху бацькі. Прымаў удзел у вайне з туркамі.

Каміл вёў разгульнае жыццё. У адзін дзень страціў усю сваю маёмасць, прагуляўшы яе ў карты. Такі стыль жыцця прывёў юнака да беднасці, і ён вымушаны быў прасіць міласціны, каб выжыць. Аднойчы, калі стаяў ля касцёла, яму прапанавалі працу на будаўніцтве кляштара. На што Каміл згадзіўся.

Працуючы тут, мужчына здзіўляўся радасці і ахвярнасці, з якой законнікі служылі Богу. І ў ім самім нарадзіліся падобныя пачуцці.

Дзень 3 лютага 1575 г. лічыцца днём цудоўнага навяртання Каміла да Бога і прыняцця ім рашэння ўступіць у законную супольнасць.

Аднак дзень манаскіх абяцанняў прыйшлося адкласці. Занядбаная рана на назе (атрыманая падчас адной з бітваў) зноў праявілася і патрабавала лячэння. У бальніцы Каміл сустрэўся з людской немаччу і цярпеннем. На працягу чатырох гадоў свайго лячэння дапамагаў і служых іншым хворым.

З цягам часу ў яго нараджаецца думка стварыць таварыства ахвотнікаў, гатовых у імя Божай любові несці дапамогу хворым.

У 1584 г. Каміл прымае святарскае пасвячэнне. 18 сакавіка 1586 г. папа Сікст V зацвярджае Супольнасць служак хворым і дае прывілей яго членам насіць на адзенні чырвоныя крыжы. У 1591 г. папа Грыгорый XIV узвысіў супольнасць да рангу закона і надаў тытул Закона клерыкаў для служэння хворым (камільяне).

Каміль быў ва ўсіх кропках Італіі, дзе людзі цярпелі і паміралі. Сам жа памёр 14 ліпеня 1614 г. у Рыме.

Беатыфікацыя адбылася 8 красавіка 1742 г., а да ліку святых Каміл быў залічаны 19 чэрвеня 1746 г. У 1886 г. св. Каміл быў аб’яўлены апекуном усіх хворых і медыцынскіх устаноў свету, а ў 1930 г. — апекуном медыцынскага персаналу.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.