Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Каляндар
15.08.2011 09:26

Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую Каталіцкі Касцёл адзначае 15 жніўня, з’явілася ў V ст. Праўда, Новы Запавет не згадвае аб апошніх днях жыцця, смерці і аб Унебаўзяцці Панны Марыі. Не існуе яе гробу або рэліквій, а асоба Маці Божай не звязваецца ні з якім канкрэтным месцам.

Таямніца ўваходу Марыі на неба разам з целам і душой абвешчана дагматам веры 1 лістапада 1950 г. папам Піем ХІІ. Гэтую ўрачыстасць адзначае як Каталіцкі Касцёл на Захадзе, так і ўсходнія хрысціяне, у якіх яна называецца Успеннем Маці Божай.

Унебаўзяцце з’яўляецца адной з галоўных урачыстасцяў на працягу літургічнага года. У Беларусі, як і ў многіх іншых краінах Еўропы, у гэты дзень у касцёлах асвячаюць плёны новага ўраджаю (дажынкавыя снапы, садавіну, гародніну), а таксама зёлкі і кветкі.

Свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адносіцца да абавязковых. У гэты дзень кожны католік павінен прыняць удзел у святой Імшы.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.