Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Успамін кс. Юзафа Каласанса, заснавальніка ордэна піяраў і апекуна хрысціянскіх агульнаадукацыйных школ
Каляндар
25.08.2011 09:38

25 жніўня ўспамін свайго заснавальніка, кс. Юзафа Каласанса, адзначаюць святары Ордэна бедных рэгулярных хрысціянскіх школ у імя Божай Маці (піяраў). У Беларусі святары працуюць у Шчучыне, Лідзе (Гродзенская дыяцэзія) і Чавусах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Юзаф Каласанс нарадзіўся ў 1557 г. у Іспаніі. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1583 г.

Пасля абароны доктарскай дысертацыі па тэалогіі ў 1592 г. Юзаф Каласанс накіраваўся ў Рым. Аднак тут планы святара кардынальна змяніліся. Вандруючы па бедным гарадскім раёне за Тыбрам, Каласанс неаднойчы сустракаў дзяцей, якія не мелі магчымасці вучыцца і былі адкінуты грамадствам.

У 1597 г. узнікла першая ў Еўропе бясплатная пачатковая школа, адчыненая для ўсіх, незалежна ад веравызнання і нацыянальнасці. З цягам часу ўзнікае сетка школ, якая дынамічна развіваецца. Школы айцоў піяраў пачынаюць засноўвацца не толькі ў Італіі, але таксама на Сіцыліі, у Маравіі, ВКЛ, Польшчы, Іспаніі, Германіі.

Напрыканцы жыцця святара (па невысветленых абставінах), ордэн быў скасаваны. Памёр Юзаф Каласанс ноччу з 24 на 25 жніўня 1648 г. Праз 8 гадоў ордэн піяраў быў адноўлены.

У 1748 г. Юзаф Каласанс беатыфікаваны, яшчэ праз нейкі час — кананізаваны. У 1948 г. папа Пій XII абвяшчае яго «апекуном хрысціянскіх агульнаадукацыйных школ ва ўсім свеце».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.