| Дзень нараджэння Марыі | 
| Каляндар | 
| 08.09.2011 04:51 | 
| 
 Гэтае свята нагадвае пра  тое, што Маці Божая была пазбаўлена першароднага граху, з якім нараджаецца кожны чалавек. Гэтым самым Бог рыхтаваў Найсвяцейшую Панну да таго, каб яна стала Маці Езуса Хрыста.  Сваім незвычайным Нараджэннем яна ні ў якім разе не аддаляецца ад чалавека і не пагарджае ім. Найсвяцейшая Панна адначасова з’яўляецца і нашай Маці, а таму свята яе Нараджэння павінна быць для верніка настолькі асабістай і блізкай падзеяй, як дзень нараджэння яго ўласнай маці. | 












 8 верасня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Шматлікія касцёлы ў Беларусі маюць тытул Нараджэння Панны Марыі, сярод іх святыні ў Заслаўі, Барысаве, санктуарый у Браславе. З нагоды свята ў гэтых святынях адбудуцца адпустовыя набажэнствы.
8 верасня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Шматлікія касцёлы ў Беларусі маюць тытул Нараджэння Панны Марыі, сярод іх святыні ў Заслаўі, Барысаве, санктуарый у Браславе. З нагоды свята ў гэтых святынях адбудуцца адпустовыя набажэнствы. для друку
 для друку