Святая Цэцылія — апякунка касцёльнай музыкі |
Каляндар |
22.11.2011 00:01 |
Cвятая Цэцылія нарадзілася на мяжы ІІ і ІІІ стагоддзяў у сям’і рымскіх арыстакратаў. У маладым узросце пажадала заручыцца з Хрыстом і склала шлюб чыстасці. Аднак згодна з воляю бацькоў, яна была выдадзена замуж за язычніка Валяр’яна, якому ў першую шлюбную ноч прызналася, што сваю чыстасць ахвяравала Богу. Ёй удалося пераканаць Валяр’яна прыняць хрост, і яны пачалі разам клапаціцца пра пераследаваных хрысціянаў. Неўзабаве Валяр’яна і яго брата Тыбурцыя арыштавалі і пасля катавання адсеклі галовы. Цэцылію таксама схапілі і на працягу многіх дзён катавалі. Ёй тройчы спрабавалі адсекчы галаву, але Цэцылія памерла толькі праз тры дні ад атрыманых ранаў. Гэта здарылася 22 лістапада 230 г. Цела святой было знойдзена нятленным у катакомбах Калікста ў ІХ ст. і з пашанаю перанесена ў пабудаваны ў яе гонар касцёл за Тыбрам. Ва ўспамін апякункі касцёльнай музыкі прапануем праслухаць музычныя творы ў выкананні хору мінскай парафіі Святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ. Сёння адбудуцца наступныя канцэрты >>> |