Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адзначаем Міжнародны дзень сем’яў
Каляндар
15.05.2012 09:18

Міжнародныя дзень сем’яў адзначаецца 15 мая. У 1993 годзе яго абвесціла Генеральная асамблея ААН.

У сёлетнім пасланні на Дзень сем’яў Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун звяртае ўвагу на забеспячэнне балансу паміж працоўнай дзейнасцю і выкананнем сямейных абавязкаў. Мэта заключаецца ў тым, «каб дапамагчы працоўным усяго свету аказваць сваім сем’ям фінансавую і эмацыйную падтрымку і адначасова садзейнічаць сацыяльна-эканамічнаму развіццю іх грамадстваў».

У Кампедыі сацыяльнага вучэння Касцёла адносна пытання сям’і і працы, між іншым, чытаем: «Праца мае істотнае значэнне, паколькі з’яўляецца ўмовай стварэння сям’і, сродкі на існаванне якой дасягаюцца працай. Праца абумоўлівае таксама працэс развіцця асоб, бо сям’я, закранутая беспрацоўем, рызыкуе не дасягнуць сваіх мэт».

У Каталіцкім Касцёле дзень сям’і больш звязаны з успамінам Святой Сям’і, які адзначаецца 26 снежня. У падтрымку сем’яў праводзяцца шмат мерапрыемстваў на парафіяльным і агульнабеларускім узроўні. Галоўным з іх з’яўляецца Міждыяцэзіяльная пілігрымка сем’яў, якая сёлета стане ўжо шостай і пройдзе 14 ліпеня ў Гудагаі. А з 30 мая па 3 чэрвеня ў Мілане пройдзе Сусветная сустрэча каталіцкіх сем’яў, удзел у якой прымуць звыш ста беларусаў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.