Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
18 студзеня распачынаецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў |
Каляндар |
17.01.2013 15:17 |
Штогод з 18 па 25 студзеня ў хрысціянскіх Цэрквах праходзіць так званы экуменічны тыдзень. У гэты час вызнаўцы хрысціянскіх канфесій збіраюцца разам на набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых сустрэчах. На гэты тыдзень рыхтуюцца спецыяльныя матэрыялы з біблійнымі тэкстамі, малітвамі, прапановамі набажэнстваў. З 1975 года матэрыялы штогод рыхтуюць хрысціяне розных краін. Сёлета будзем разважаць над тэкстамі, якія падрыхтавалі хрысціяне з Індыі. А сам тыдзень пройдзе пад дэвізам «Чаго ад нас чакае Бог» (пар. Міх 6, 6-8). Тыдні малітвы за адзінства хрысціянаў, якія рыхтуе Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству, праходзяць з 1968 г. (SZh) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.