Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Архімандрыт Сяргей Гаек прадстаўляе Грэка-Каталіцкую Царкву Беларусі на сустрэчы іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы |
Грэка-Каталіцкая Царква
|
18.10.2013 10:58 |
17 кастрычніка ў катэдральным саборы Кошыцкай грэка-каталіцкай епархіі адкрылася штогадовая сінакса (сустрэча) іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы. У сінаксе ўдзельнічае Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, як прадстаўнік Грэка-Каталіцкай Царквы Беларусі.
У сустрэчы прымаюць удзел шматлікія іерархі Каталіцкіх Цэркваў Еўропы візантыйскага абраду, а таксама прадстаўнікі іншых традыцый, асабліва Мараніцкай Царквы. Гаспадаром сустрэчы з’яўляецца Кошыцкі грэка-каталіцкі епіскап Мілан Хаўтур.
Сёлета адзначаецца 1150-годдзе ад пачатку славянскай місіі святых Кірыла і Мятода, настаўнікаў славянаў, таму месцам правядзення сінаксы быў абраны горад Кошыцэ ў Славакіі.
Галоўная тэма, якую абмяркоўваюць іерархі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы, — евангелізацыя культуры. Паводле swjazep.org
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.