Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Рэкалекцыі для грэка-каталіцкага духавенства прайшлі ў Баранавічах |
Грэка-Каталіцкая Царква
|
18.11.2013 12:36 |
З 13 па 15 лістапада ў рэкалекцыйным цэнтры пры кляштары Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і ў Баранавічах прайшлі рэкалекцыі для святароў, якія нясуць служэнне ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі. Узначаліў рэкалекцыі Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
Сваё асаблівае благаслаўленне ўдзельнікам рэкалекцыі перадаў Прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынал Леанарда Сандры.
Дэвізам рэкалекцый былі словы малітвы “Веру, Пане, і вызнаю…” У духоўных разважаннях удзельнікі стараліся асэнсаваць каштоўнасць жывой і дзейснай веры ў жыцці і служэнні святара. Рэкалекцыі мелі форму супольнай “lectio Divina” — чытання і разважання тэкстаў Божага слова.
Рэкалекцыі праходзілі напрыканцы Года веры і напярэдадні перадкаляднага посту, які пачынаецца ў грэка-католікаў 15 лістапада. У пятніцу 15 лістапада ўдзельнікі рэкалекцый прысутнічалі на агульнабеларускай сустрэчы святароў у Мінску. Паводле сайта грэка-каталіцкай парафіі святога і праведнага Язэпа
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.