Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Святы Мікалай ідзе да дзяцей»: грэка-католікі запрашаюць на дабрачынную акцыю |
Грэка-Каталіцкая Царква |
20.11.2013 13:48 |
Валанцёрскі рух св. Мікалая арганізуе дабрачынную акцыю «Святы Мікалай ідзе да дзяцей». Акцыя праводзіцца ўжо пяты год па ініцыятыве а. Аляксандра Шыбекі і яго жонкі Людмілы.
Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стацца святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. Падарунак можа змяшчаць у сабе салодкае (цукеркі, шакалад), канцэлярскія рэчы (альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы, размалёўкі, сшыткі, наборы ручак), сродкі гігіены (зубную пасту, мыла, шампунь), дзіцячыя рэчы (шкарпэткі, калготы, рукавічкі), цацкі і г.д. Колькасны склад і памер падарунка — любы. Пазней, у перыяд Божага Нараджэння, сабраныя падарункі будуць урачыста падараныя дзецям з дзіцячых дамоў альбо бедных сем’яў. Трывае акцыя да свята Божага Нараджэння. У мінулым годзе дзякуючы акцыі падарункі атрымалі больш 300 дзяцей! Прыносіць падарункі можна па адрасах:
Для тых, хто хацеў бы прыняць удзел у акцыі ў Маладзечне, Гродне, Полацку, Лідзе, Магілёве, Брэсце, Івацэвічах і Оршы, звяртайцеся, калі ласка, па тэлефонах: +37529 299 72 41(МТС) +37529 962 20 19 (Velcom) або e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
. Для тых, хто хацеў бы арганізаваць акцыю ў сваёй парафіі самастойна, валанцёрскі рух св. Мікалая можа гатовы падзяліцца досведам або даслаць практычныя парады для правядзення акцыі. Паводле valancer.by |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.