Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Святы Айцец пацвердзіў паўнамоцтвы архімандрыта Сяргея Гаека як кансультатара Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў |
Грэка-Каталіцкая Царква
|
20.02.2014 11:25 |
19 лютага Святы Айцец Францішак прыняў кадравыя рашэнні ў Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Між іншым, Пантыфік пацвердзіў паўнамоцтвы кансультатараў Кангрэгацыі, сярод якіх Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
Папа Францішак пацвердзіў паўнамоцтвы таксама прэфекта Кангрэгацыі кардынала Леанарда Сандры і сакратара Кангрэгацыі арцыбіскупа Кірыла Васіля.
Пацверджаны паўнамоцтвы як кансультатара Кангрэгацыі таксама мітрафорнага протаіерэя Васіля Гаверы, Апостальскага дэлегата для грэка-католікаў у Казахстане і Сярэдняй Азіі.
Акрамя гэтага, Святы Айцец прызначыў новых членаў Кангрэгацыі, сярод якіх біскуп Юзаф Верт, ардынарый дыяцэзіі Перамянення Пана ў Навасібірску і ардынарый для грэка-католікаў у Расійскай Федэрацыі. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.