Кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы публічна падзякаваў католікам Беларусі |
Грэка-Каталіцкая Царква |
24.02.2014 10:15 |
Вярхоўны архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук, кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, публічна падзякаваў біскупам, духавенству і вернікам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі за малітоўную салідарнасць і падтрымку. У нядзелю 23 лютага архіепіскап Святаслаў Шаўчук узначаліў Боскую Літургію ва ўкраінскім грэка-каталіцкім саборы Святой Сафіі ў Рыме, якую саслужылі Уладыка Гліб Лончына з Лондана, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і ўкраінскае грэка-каталіцкае духавенства з наваколляў Рыма. У літургіі, якая была сумеснай малітвай за Украіну, за мір і справядлівасць, а таксама за супакой бязвінна загінуўшых Кіеўскага Майдана, удзельнічалі некалькі соцень украінскіх грэка-католікаў і група італьянскіх рыма-католікаў. (AG) |