Архімандрыт Сяргей Гаек: «Міжканфесійны дыялог павінен прывесці да ўсведамлення, што ў Хрысце мы сапраўды браты і сёстры» |
Грэка-Каталіцкая Царква |
22.01.2016 08:58 |
Іерарх адзначыў, што Другі Ватыканскі Сабор у Дэкрэце аб экуменізме апісаў экуменічны рух як дзейнасць і ініцыятывы, якія «пакліканы садзейнічаць еднасці хрысціян, як, напрыклад, аб’ектыўнае ўзаемнае пазнанне, а пазней дыялог паміж належным чынам падрыхтаванымі прадстаўнікамі розных хрысціянскіх канфесій». Паводле слоў архімандрыта, з часоў Другога Ватыканскага Сабору ў гэтым кірунку было зроблена вельмі шмат: развіваецца багаслоўскі дыялог паміж Цэрквамі і царкоўнымі супольнасцямі, у тым ліку паміж Праваслаўнымі і Каталіцкімі Цэрквамі (у гэтым дыялогу сярод прадстаўнікоў Каталіцкага Кацёла ёсць таксама грэка-каталіцкія багасловы). «Зразумела, што, акрамя багаслоўскага дыялогу, неабходныя практычны дыялог і практычнае супрацоўніцтва хрысціян, дзе гэта магчыма, — дадае Апостальскі візітатар. — Вядома, у цэнтры дыялогу павінны стаць асоба Ісуса Хрыста і Яго Евангелле, у святле якога хрысціяне павінны шукаць адказы і вырашэнні тэарэтычных і практычных праблем». «Трэба пачаць ад прымірэння паміж хрысціянамі» «Экуменізм з'яўляецца вельмі актуальным у сучасным свеце. Хрысціяне падзеленыя, але гэта супярэчыць волі Ісуса Хрыста. Насамрэч трэба пачаць ад прымірэння паміж хрысціянамі, — падкрэслівае архімандрыт. — Вядомая супольнасць Тэзэ, як правіла, не так шмат кажа пра экуменізм, як пра прымірэнне паміж хрысціянамі».
У Юбілейны Год Міласэрнасці пытанне прымірэння паміж хрысціянамі з’яўляецца яшчэ больш актуальным, лічыць архімандрыт: За іх прыкладам рушылі ўслед іншыя іерархі і святары. Вельмі шмат на гэтым шляху зрабілі біскуп Уладзіслаў Блін і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Супрацоўніцтва датычыцца навуковай і сацыяльнай сфер. Застаецца, аднак, духоўная сфера, дзе можна зрабіць значна больш». «Часам ствараецца ўражанне, што 25 гадоў таму ў Беларусі было лягчэй арганізаваць сумесную малітву католікаў і праваслаўных, чым сёння, — дадаў Апостальскі візітатар. — Назіраецца "ўмацаванне" канфесійных пазіцый».
«Менавіта таму міжканфесійны дыялог павінен прывесці нас да ўсведамлення, што ў Ісусе Хрысце мы сапраўды браты і сёстры, — лічыць архімандрыт Сяргей Гаек. — І гэтаму трэба вучыць вернікаў, у тым ліку дзяцей і моладзь на катэхетычных занятках. У шматканфесійнай Беларусі гэта вельмі важна». (JM), (IL) |