Беларускія грэка-католікі пачалі Вялікі пост |
Грэка-Каталіцкая Царква
|
08.02.2016 10:17 |
8 лютага ў парафіях Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы пачаўся Вялікі пост — духоўная падрыхтоўка да Пасхі Гасподняй.
Першы тыдзень характарызуецца вячэрняй малітвай, на якой чытаецца Вялікі пакаянны канон Пачэснага Андрэя Крыцкага — з зямнымі паклонамі.
У пятніцу служыцца Літургія раней асвячаных Дароў. Расклад службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска:
8 лютага, 9 лютага, 10 лютага, 11 лютага
Вялікі пакаянны канон св. Андрэя Крыцкага служыцца:
у 18.30 у парафіі Святога Духа (Чырвоны касцёл — ніжні храм) у 18.30 у парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (у капліцы Душпастырскага Цэнтра, зав. Снежны, д. 7, ст. метро «Маладзёжная») у 19.00 у парафіі Праведнага Язэпа і парафіі Св. Міколы Цудатворцы (у капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: вул. Арджанікідзэ, д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)
12 лютага Літургія раней асвячаных Дароў служыцца
у 18.30 у парафіі Святога Духа у 19.00 у парафіі Праведнага Язэпа і парафіі Св. Міколы Цудатворцы 13 лютага у парафіі Праведнага Язэпа і парафіі Св. Міколы Цудатворцы у 9.30 — Боская Літургія св. Яна Залатавуснага Успамін святых Апосталаў славянаў Кірыла і Мятода (з 14 лютага) у парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі у 10.00 — Заўпакойная Боская Літургія з Паніхідай
Паводле svjazep.org (AG)
|