Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Салісты Нацыянальнага акадэмічнага аркестра дапамогуць адрамантаваць касцёл у Гервятах |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
15.03.2012 12:56 |
Дабрачынны канцэрт арганнай музыкі адбудзецца 17 сакавіка 2012 г. у гервяцкім касцёле Найсвяцейшай Тройцы. Сродкі ад продажу білетаў пойдуць на рамонт святыні. Для прысутных выступіць салістка Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Таццяна Глазунова (вакал), інструменталіст гэтага ж аркестра Іван Кучарэнка (арган) і арганіст касцёла Андрэй Міхневіч. Як паведамляе сайт Гродзенскай дыяцэзіі са спасылкай на партал «Твой стыль», у праграме канцэрта — каноны на лацінскай мове, творы Баха, Агінскага, Шуберта, Глінкі, Каччыні, Альбіноні, Гендэля. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.