| У Гродне адкрылася фотавыстава сустрэчы беларусаў з Янам Паўлам ІІ у 1991 г |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 25.04.2014 12:47 |
|
Ва ўрачыстым адкрыцці выставы прыняў удзел дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзэф Станеўскі, генеральны консул польскай дыпламатычнай пляцоўкі ў Гродне Анджэй Хадкевіч, а таксама гарадзенцы і запрошаныя госці. Біскуп Юзэф Станеўскі ў сваёй прамове прыгадаў падзеі, якія адбыліся 23 гады таму. На той час яшчэ семінарыстам, разам з сотнямі вернікаў з Беларусі, ён паехаў у Беласток, каб маліцца разам з Папам. Ён дадаў, што на сустрэчы прысутнічалі выхаванцы наноўпаўсталай, дзякуючы намаганням цяперашняга Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Тадэвуша Кандрусевіча, Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Як адзначыў біскуп Станеўскі, гэта была незвычайная сустрэча з Папам Рымскім на адлегласці працягнутай рукі, якая пакінула глыбокі след у памяці кожнага ўдзельніка сустрэчы.
кс. Юрый Марціновіч |


У Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне адкрылася выстава «Пілігрым», прысвечаная бл. Яну Паўлу II. Аўтарамі фотаздымкаў з’яўляюцца беластоцкія фатографы Пётра Савіцкі і Анджэй Сакольскі.
для друку