Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Супольнасць у Іўі дзякавала за кананізацыю Яна Паўла ІІ |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
29.04.2014 10:44 |
Гэты помнік — памятны знак з чатырох белых стромкіх арак, сімвалізуючых чатыры канфесіі Іўеўшчыны. Яны падобныя да сцен адной пабудовы, кожная з арак павернута да святыні або месца малітвы адпаведнай канфесіі — каталіцкай, праваслаўнай, мусульманскай і іўдзейскай. На арцы каталіцкай канфесіі акрамя фігуры Яна Паўла ІІ у поўны рост змешчаны надпіс «Адчыніце дзверы Хрысту!». “Веліч Яна Паўла ІІ засноўваецца на тым, што, будучы чалавекам глыбокай веры і малітвы, ставячы Бога ў цэнтр свайго жыцця, захоплены постаццю Езуса Хрыста і Яго Евангеллем, ён цалкам аддаў сябе Касцёлу, а яго жыццё стала прыкладам служэння чалавеку і свету, - сказаў catholic.by кс. Ян Гавецкі. – Для нас ён - асаблівы прыклад гэтага служэння і поўнай адданасці. Таму вельмі б хацелася, каб нашы парафіяне і тыя, хто праязджаюць праз Іўе, бачачы гэты помнік, маглі на хвіліну спыніцца над сваім жыццём, і самае галоўнае – вучыцца служэнню і прысвячэнню сябе для бліжняга”. За дар кананізацыі Яна Паўла ІІ вернікі Іўя дзякавалі падчас кожнай Імшы ў гэты дзень. Таскама была прамоўлена спецыяльная малітва з просьбай аб удзяленні патрэбных ласк праз заступніцтва Вялікага Папы. Шмат людзей малілася індывідуальна пры барэльефe Яна Паўла ІІ у цэнтры мястэчка. Кс. Юрый Марціновіч
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.