У катэдральным касцёле Гродна змешчаны парэшткі св. Яна Паўла ІІ і ўсталявана яго скульптура |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
29.04.2014 11:36 |
27 красавіка, у дзень кананізацыі Яна Паўла ІІ, у катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прывезлі парэшткі святога, а ў суботу вечарам усталявалі яго скульптуру. Некалькі кропель крыві Папы на тканіне даставілі з Кракава ў рэліквіярыі, які па форме нагадвае сонца. Пасля ўрачыстай Імшы, якую ўзначаліў пробашч катэдральнай парафіі ксёндз Ян Кучынскі, вернікі мелі магчымасць дакрануцца да рэліквіярыя. Ён будзе захоўвацца ў празрыстым сейфе каля алтара Маці Божай Ружанцовай (першы справа ад галоўнага алтара, калі стаяць да яго тварам). (AG)
Фота vgr.by |