| Святога Дамініка Савіо ўшанавалі ў дзятлаўскай парафіі |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 07.05.2014 10:43 |
|
Падчас урачыстай Імшы кс. Алег Жураўскі SDB у гаміліі закрануў некаторыя моманты з жыцця пятнаццацігадовага святога. “Кожны чалавек ставіць у сваім жыцці нейкія мэты: стаць інжынерам, удасканаліць свой фізічны стан, палепшыць вынікі ў школе і г.д. Дамінік у такім маладым узросце паставіў перад сабой самую дасканалую мэту – стаць святым. Да гэтай мэты ён дайшоў пераможцам”, - адзначыў святар. Таксама прагучалі словы, што чалавек не павінен баяцца цяжкасцяў, якія ўзнікаюць у выніку рэалізацыі жыццёвых мэтаў; павінен болей дбаць не аб тым, кім будзе на зямлі, але аб тым, кім будзе ў небе, і што святы Дамінік зразумеў гэта дасканала. (AG) ![]()
![]()
|


Ва ўспамін св. Дамініка Савіо вернікі дзятлаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі сабраліся, каб ушанаваць гэтага святога юнака.

для друку