Ва ўспамін св. Дамініка Савіо ўдзельнікі Савіо-клуба ў Смаргоні ўрачыста аднавілі абяцанні |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
09.05.2014 08:43 |
У гаміліі падчас Імшы кс. Іван Огар SDB расказаў пра цуды, якія можа стварыць Бог у жыцці, калі адкрыць сэрца на Яго слова, а таксама ўспомніў пра асобу маладога святога. У звароце да хлопцаў і дзяўчат святар падкрэсліў: “Нягледзячы на тое, што Дамініка Савіо многія лічаць “салодкім” святым, ён з’яўляецца прыкладам сілы, мужнасці, нецярпімасці да граху”. Таксама, па словах святара, нельга змарнаваць ні хвіліны часу ў імкненні да святасці і кожны чалавек заўсёды павінен быць гатовым стаць перад Нябесным Айцом. (AG)
![]()
|