Сакрамэнт канфірмацыі прынялі вернікі ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шчучыне |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
14.05.2014 11:33 |
13 мая, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы, у санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шчучыне дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў 64 вернікам сакрамэнт канфірмацыі.
Да прыняцця сакрамэнту хрысціянскай сталасці кандыдаты рыхтаваліся два гады, удзельнічаючы ў катэхетычных занятках, набажэнствах, разнастайных рэкалекцыях.
Падчас Імшы біскуп нагадаў пра абавязкі “дарослых хрысціян” – клапаціцца пра Хрыстовы Касцёл, памятаць пра сваю духоўную святыню.
Пасля Эўхарыстыі адбылося набажэнства ў гонар Маці Божай Фацімскай у гадавіну Яе аб’яўленняў.
На заканчэнне маладыя вернікі падзякавалі біскупу Юзафу Станеўскаму за ўдзелены сакрамэнт канфірмацыі, а таксама выказалі падзяку святарам, якія дапамагалі ім падрыхтавацца да гэтай урачыстасці.
А. Віталій Слука SP, (AG)
|
Фотарэпартаж |