Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзеці з дзятлаўскай парафіі ўпершыню прынялі Цела Хрыста |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
19.05.2014 16:16 |
Доўгачаканы дзень Першай святой Камуніі быў па-сапраўднаму святочным: прыгожа прыбраны касцёл, дзеці ў белым адзенні, вялікая колькасць парафіянаў і гасцей, якія прыйшлі памаліцца за маленькіх вернікаў, каб яны годна маглі прыняць Пана Езуса. На пачатку святой Імшы кс. Алег Жураўскі SDB благаславіў першакамунійных дзяцей. Пры запаленых свечках дзеці аднавілі абяцанні хросту, урачыста паабяцалі хадзіць і далей на заняткі па рэлігіі і рэгулярна ўдзельнічаць у святой нядзельнай Імшы. На заканчэнні бацькі дзяцей, якія прыступілі да Першай Камуніі, выказалі словы падзякі і пашаны Ксёндзу Алегу, сястры Фаўстыне, клерыку Артуру і пані Ліліі. Наперадзе ў дзяцей «белы тыдзень», на працягу якога яны кожны дзень будуць хадзіць у касцёл і дзякаваць за дар святой Эўхарыстыі.
Паводле sdb.by |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.