Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вернікі з Ваўкавыскa прынялі сакрамэнт канфірмацыі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
08.06.2014 14:41 |
Сакрамэнт канфірмацыі, які ўмацоўвае веру вучняў Хрыста і чыніць іх здольнымі да абароны і распаўсюджвання веры, а таксама да жыцця паводле яе патрабаванняў, дае кожнаму з іх адказнае заданне – быць сапраўднымі хрысціянамі, даваць іншым людзям прыклад жыцця тымі каштоўнасцямі, якія чалавек атрымаў ужо падчас Святога Хросту. Таму кандыдаты перад біскупам, святарамі і ўсёй парафіяльнай супольнасцю выказалі гатоўнасць, ідучы за Хрыстом, выканаць гэта заданне. Затым кожны з кандыдатаў прыняў з рук біскупа знак дару Духа Святога праз намашчэнне галавы святым алеем. Урачыстасць супольнасці ваўкавыскіх вернікаў упрыгожваў сваім спевам парафіяльны хор. Прыемнай нечаканасцю для парафіянаў стала ўдзяленне біскупам Аляксандрам Кашкевічам спецыяльнага благаслаўлення Святога Айца Францішка пробашчу парафіі кс. прэлату Антонію Філіпчыку і ўсім вернікам. Прысутнасць пастыра Гродзенскай дыяцэзіі стала ў гэты дзень знакам адзінства мясцовага Касцёла з Паўсюдным, а супольная малітва, дзякуючы ўздзеянню Духа Святога, была сімвалам з’яднання вернікаў, членаў Містычнага Цела Збаўцы, з яго Галавою - Хрыстом. Кс. Павел Эйсмант
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.