Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У гродзенскай лютэранскай кірсе адбылося асвячэнне аргана |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
13.06.2014 15:08 |
7 чэрвеня ў лютэранскай кірсе св. Яна ў Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне аргана, які прыбыў з Германіі. Арган быў прывезены ў Беларусь дзякуючы намаганням пастара Евангелічна-лютэранскай супольнасці ў Гродне Уладзіміра Татарнікава. Каталіцкі Касцёл на цырымоніі прадставіў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Удзельнічалі прадстаўнікі Лютэранскай Царквы, Беларускай Праваслаўнай Царквы, дыпламатычнага корпусу, прадстаўнікі нямецкай бізнес-сферы з Мінска і Масквы, жыхары і госці горада. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.