Ва ўспамін св. Антонія Падуанскага ў Струбніцы прайшла парафіяльная ўрачыстасць |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
16.06.2014 14:42 |
13 чэрвеня, ва ўспамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла, у парафіі ў Струбніцы (Гродзенская дыяцэзія, Мастоўскі дэканат) прайшла парафіяльная ўрачыстасць. Імшу ўзначаліў кс. Ян Кучынскі, на ўрачыстасць прыбылі вернікі з розных парафій, шмат семінарыстаў і святароў з розных куткоў дыяцэзіі. Ксёндз Ян Кучынскі падчас Імшы падкрэсліў неабходнасць малітвы аб нашай будучыні праз заступніцтва святога Антонія. Айцец Валерый Мазюк у гаміліі разважаў пра тры адметныя рысы святога: ён быў вялікім прапаведнікам, апекаваўся беднымі, дапамагае пры пошуку згубленых рэчаў. Па словах святара, варта прасіць аб заступніцтве святога ў выпадку не толькі згубленых рэчаў, але і ў выпадку знішчэння веры. Айцец Валерый Мазюк заклікаў вернікаў да аднаўлення дыялогу з Богам праз малітву, дапамогу бедным, чытання Святога Пісання, а таксама прывёў словы св. Яна Паўла ІІ: “Мы павінны жыць Хрыстом і любіць Яго так, каб у нас пыталіся аб Ім”. На наступны дзень, 14 чэрвеня, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў групе вернікаў гэтай парафіі сакрамэнт канфірмацыі. У гаміліі іерарх заахвоціў тых, хто прыняў сакрамэнт, змяняць свет мовай Евангелля, каб людзі па іх мове і ўчынкам распазнавалі ў іх хрысціян. Яна Жадзейка, AG |