Біскуп Юзаф Станеўскі прыняў удзел у святкаванні 570-годдзя горада Іўя |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
17.06.2014 17:34 |
14 чэрвеня адзначалася свята 570-годдзя горада Іўе. Традыцыйна іўечане і госці распачалі святкаванне малітвай у гарадскіх святынях: католікі — у касцёле св. Апосталаў Пятра і Паўла, праваслаўныя — у царкве св. мучаніка дзіцяці Гаўрыіла Беластоцкага, мусульмане — у мячэці. Святую Імшу ў парафіяльным касцёле Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў інтэнцыі еднасці народаў і міру у роднай краіне цэлебраваў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Пасля малітвы ўдзельнікі свята прайшлі ў працэсіях па вуліцах горада і сышліся на плошчы, дзе знаходзіцца памятны знак з чатырох белых стромкіх арак, ў гонар сяброўства і адзінства канфесій Іўеўшчыны. Кожная з арак павернута да святыні або месца малітвы адпаведнай канфесіі — каталіцкай, праваслаўнай, мусульманскай і іўдзейскай. Гэтыя працэсіі кожнай з канфесій сведчаць пра згоду і супакой у народзе, дзе ўсе любяць адзін аднаго і жадаюць быць добразычлівымі і спагадлівымі. Кс. Юрый Марціновіч, (AYU)
|
Фотарэпартаж |