Для дзяцей з Навагрудка і Наваельні быў арганізаваны летні лагер |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
18.06.2014 16:44 |
З 9 па 16 чэрвеня дзеці з Навагрудка і Наваельні ўдзельнічалі ў летнім лагеры “Вакацыі з Богам” у моладзевым цэнтры ў г.п. Наваельня, якім апякуецца кс. Алег Жураўскі SDB. Галоўнымі арганізатарамі дзіцячага адпачынку былі с. Вікторыя Коршун CSFN і яе памочнік семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB, дапамогу таксама прапанавала моладзь з Дзятлава, якая рыхтуецца да аніматарскага служэння. Падчас канікул дзеці разважалі над малітвай “Ойча наш”, углядаючыся ў яе сэнс і моц, кожны дзень выконвалі заданні па тэме, рыхтавалі сцэнкі, прадстаўленні. (AG) Фота sdb.by
|