Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ваўкавыску распачаліся парафіяльныя Святыя Місіі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
23.06.2014 13:07 |
22 чэрвеня ў парафii Св. Станiслава Косткi ў Ваўкавыску распачалiся парафiяльныя Святыя Мiсii, якiя праводзяць рэдамптарысты: айцец Андрэй Ядкоўскi CSsR i айцец Валерый Мазюк CSsR. Пробашч парафii кс. Алег Дуль з вернiкамi ўрачыста сустрэлi айцоў-мiсiянераў перад святыняй. Прамовіўшы словы прывiтання, перад пачаткам святой Iмшы, ксёндз-пробашч Алег уручыў айцам стулы – сiмвал святарскага служэння — i перадаў мiсiянерам ключ ад святынi, як паўнапраўным гаспадарам на блiжэйшыя восем дзён. Першае, на што звярнуў увагу айцец-мiсiянер, звяртаючыся да прысутных, гэта значэнне святых мiсiй, якія з’яўляюцца выключным часам для парафii. Гэта час, калi Бог Айцец адчыняе неба для вернiкаў. Гэта час, калi асаблiва дзейнiчае Святы Дух. Гэта час, калi Пан Езус не толькi прысутнiчае ў святынi, але i чакае кожнага. Як сiмвал прысутнасцi Cвятой Троiцы на мiсiях быў запалены пасхал. Тэма разважанняў на першы дзень: «Бог ёсць любоў». Айцы-мiссiянеры прагнулi данесцi да вернікаў, што Бог «да шаленства» любiць чалавека. Бог можа ўсё, акрамя аднаго. Бог не можа не любiць чалавека. Гэтыя словы дакладна трапiлi ў cэрцы ўсiх прысутных. Пасля галоўнай Iмшы была праведзена катэхэза для сямейных пар, на якой разважалi пра абавязкi бацькi i мацi ў cям’i, аб аўтарытэце бацькоў для дзяцей. Ужо першы дзень святых мiсiй прымусіў задумацца ўдзельнiкаў над тым, што яны прызвычаiлicя да манатоннага жыцця. I гэтыя Мicii, як падарунак ад Бога, для таго, каб задумацца, «аднавiць» свае адносiны да Бога i да блiжнiх, упарадкаваць сваё жыццё як унутранае, так i знешняе. Аліна Мурончык
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.