Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На заканчэнне дзіцячых «Канікул з Богам» парафію Святой Сям’і ў Лідзе наведаў біскуп Аляксандр Кашкевіч
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
24.06.2014 12:07
21 чэрвеня ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбылося ўрачыстае заканчэнне «Канікул з Богам».З гэтай нагоды парафію наведаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, які паблагаславіў больш за 100 дзяцей і іх бацькоў. Біскуп Аляксандр Кашкевіч пабачыў малюнкі з касцёламі Ліды, які падрыхтавалі дзеці, таксама іерарх пытаўся ва ўдзельнікаў канікул, чым яны займаліся на працягу двух тыдняў. Біскуп, які быў у захапленні ад колькасці дзяцей і іх ахвотнага удзелу, прыгадаў, што арганізаваць Дыяцэзіяльны Дзень Дзіцяці можна і ў Лідзе. На гэту прапанову дзеці адгукнуліся гучным: “Брава!” і “Запрашаем!”

Пасля адбыўся канцэрт пераможцаў конкурсаў, якія адбываліся на працягу двух тыдняў канікул. Былі раздадзены ўзнагароды, дыпломы і цукеркі. Потым усіх чакаў смачны пачастунак.

Свята скончылася супольнай малітваю Вяночка да Божай Міласэрнасці і святарскім благаслаўленнем.

“Канікулы з Богам” распачаліся ў парафіі 9 чэрвеня і працягваліся два тыдні. Дзеці штодзённа раніцою прыходзілі ў касцёл і ўдзельнічалі ў занятках, якія падрыхтавалі сёстры-непакалянкі, якія апекаваліся дзецьмі разам з вікарыем, клерыкам і валанцёрамі.

Кожны дзень быў прысвечаны тэматыцы, узятай з жыцця Пана Езуса, якая абапіралася на Евангеллі ад св. Мацвея. Раніцай была малітва, гімнастыка, заняткі катэхэзай па адпаведнай тэме дня, потым гульні, абед, навучанне рэлігійным спевам, паходы ў кіно, малітва — Вяночак да Божай Міласэрнасці, і далей ізноў цікавыя заняткі з дзецьмі.

С. Гелена Пляхімовіч CMN


Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.