Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
ІV Дыяцэзіяльная сустрэча настаўнікаў адбылася ў Шчучыне |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
26.06.2014 09:17 |
20-21 чэрвеня ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай адбылася чацвёртая сустрэча душпастырства настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі. Запланаваныя падчас сустрэчы мерапрыемствы дазволілі яшчэ раз паразважаць над важнымі пытаннямі веры, духоўнага развіцця асобы самога настаўніка, сучаснай моладзі. Другі дзень сустрэчы распачаўся ранішняй малітвай каля фігуры Маці Божай Фацімскай. У Нябеснай Заступніцы ўсе прысутныя маліліся за настаўнікаў, выхаванцаў, за маладое пакаленне, якое так лёгка можа згубіцца ў сённяшнім жыцці. Наступнай часткай праграмы стала канферэнцыя на тэму «Божы закон і яго ўплыў на светапогляд чалавека», праведзеная кс. Віталіем Сідоркам. Далей удзельнікі сустрэчы атрымалі цудоўную магчымасць паразважаць над тэмай «Дыялог з Богам і з сабой — шлях да святасці» ў трох групах, у якіх размову арганізоўвалі кс. Юрый Жэгарын, кс. Антоній Грэмза, кс. Віталій Сідорка.
Алена Садоўская
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.