Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| «Дух Святы — прыйдзі!»: сакрамэнт канфірмацыі ў Раготна |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 26.06.2014 16:07 |
У жыцці каталіцкай супольнасці ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці 24 чэрвеня адбылася значная падзея: шматлікім вернікам парафіі Святых Анёлаў Апекуноў у Раготна і Найсвяцейшай Троіцы ў Стараельні быў удзелены сакрамэнт Канфірмацыі. Сакрамэнт удзяляў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Дзякуючы гэтаму сакрамэнту кожны ўмацоўваецца ў вызнанні веры і атрымлівае дары Духа Святога. Прыняццю Сакрамэнта папярэднічае падрыхтоўка, якую для вернікаў гэтай мясцовасці праводзіў ксёндз-пробашч Віктар Захарэўскі.Святая Імша, якую цэлебраваў біскуп Аляксандр Кашкевіч, адбывалася ў раготнаўскім касцёле. На ўрачыстасць прыбылі святары з Дзятлаўскага і Навагрудскага дэканату, а таксама прадстаўнік Праваслаўнай Царквы айцец Мікалай з вёскі Горка. Падчас святой Імшы пасля гаміліі біскуп удзяліў сакрамэнт Канфірмацыі 73 асобам. Пасля сканчэння гэтага кранальнага ў жыцці кожнага католіка моманту ўся грамада прысутных урачыста прайшлася працэсіяй вакол касцёла, а затым праспявала хрысціянскі гімн «Te Deum» («Цябе, Бога, праслаўляем»). Ірына Курман |
| Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


У жыцці каталіцкай супольнасці ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці 24 чэрвеня адбылася значная падзея: шматлікім вернікам парафіі Святых Анёлаў Апекуноў у Раготна і Найсвяцейшай Троіцы ў Стараельні быў удзелены сакрамэнт Канфірмацыі. Сакрамэнт удзяляў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Дзякуючы гэтаму сакрамэнту кожны ўмацоўваецца ў вызнанні веры і атрымлівае дары Духа Святога. Прыняццю Сакрамэнта папярэднічае падрыхтоўка, якую для вернікаў гэтай мясцовасці праводзіў ксёндз-пробашч Віктар Захарэўскі.
для друку