Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафіяльнае свята апосталаў Пятра і Паўла прайшло ў Іўі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
01.07.2014 14:30
Як і кожны год, у гэты дзень святыня ззяе рознакаляровымі фарбамі летніх кветак – парафіяне праходзяць у святочнай працэсіі. Маленькія дзеткі, моладзь і дарослыя спяваюць на Божую хвалу, ушаноўваючы сваіх заступнікаў у шчырых малітвах.
 
Вельмі прыемна, што духоўную радасць святочнага дня вернікаў касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі раздзяляюць госці: святары з усяго Іўеўскага дэканата і з суседняга Навагрудка, а таксама госці з Літвы, Германіі, Польшчы і Расіі. 
 
Святую Імшу ўзначаліў дырэктар Душпастырскага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі кс. Эдмунд Друз SChr.
 
У сваёй гаміліі святар узгадаў святых апосталаў Пятра і Паўла і іх жыццёвыя дарогі. Ксёндз Эдмунд звярнуў увагу на тое, што дзякуючы апостальскай працы Пятра і Паўла шмат людзей знайшло дарогу да Праўды, якой з’яўляецца Езус. Святар заахвоціў вернікаў шукаць сваю дарогу да Бога, каб быць моцнымі ў веры, прыклад якой пакінулі апосталы.
 
«Беларуская зямля нарадзіла шмат мучанікаў за веру – тых, хто аддаў сваё жыццё ў абароне крыжа. Таму нам варта і сёння быць адважнымі хрысціянамі, якія будуць бараніць Касцёл па прыкладу сваіх продкаў», -- зазначыў святар.

(Ул.інф.)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.