Упершыню ў Тракелі вырушыла роварная пілігрымка гродзенскіх семінарыстаў |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
08.07.2014 12:13 |
7 ліпеня са смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла вырушыла ў санктуарый Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях I пілігрымка навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на роварах. Урачыстасці ў Тракелях пройдуць 11-12 ліпеня. Траса пілігрымкі ахоплівае не толькі тэрыторыю Гродзенскай дыяцэзіі, але і некалькі парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Маршрут пілігрымкі — Смаргонь - Вілейка - Свір - Астравец - Суботнікі - Тракелі. Семінарысты пераадолеюць каля 420 км. (AG) |
Фотарэпартаж |