Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| I роварная пілігрымка навучэнцаў семінарыі ў Гродне спынілася ў Свіры |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 10.07.2014 12:16 |
|
На наступны дзень пілігрымка накіравалася ў Астравец. I роварная пілігрымка семінарыстаў вырушыла 7 ліпеня са смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла. Траса пілігрымкі ахоплівае не толькі тэрыторыю Гродзенскай дыяцэзіі, але і некалькі парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Маршрут пілігрымкі — Смаргонь - Вілейка - Свір - Астравец - Суботнікі - Тракелі. Семінарысты пераадолеюць каля 420 км. У склад пілігрымкі ўваходзяць прэфект семінарыі ў Гродне і духоўны кіраўнік пілігрымкі кс. Віталь Сідорка, семінарысты Дзяніс Бразінскі, Анджэй Ганчар, Андрэй Скамарошка, Андрэй Каўшук і Эрнэст Мікалайчык. (AYU) |
| Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Пасля начлегу ў Вілейцы навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, якія вырушылі ў І роварную пілігрымку да Маці Божай Тракельскай, накіраваліся ў вёску Свір. Дарога была цікавая і вельмі прыгожая. Удзельнікам былі даспадобы старажытныя касцёлы ў в. Шэметава і Засвіры, а начавалі яны на беразе возера Свір у палатках.
для друку