У дарозе да Маці: пілігрымка Іўеўскага дэканата ў Тракелі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
10.07.2014 17:07 |
Ідуць да дому Маці, якая ўжо даўно выбрала для сябе святое месца ў Тракелях. Там асабліва можна адчуць прысутнасць Бога, там — як дома. Гэтая пілігрымка незвычайная па некалькіх прычынах. Яна выключная тым, што ў ёй ідуць адметныя людзі, бо проста няма падобных людзей: кожны прыносіць штосьці сваё, узаемна ўзбагачаючыся ад іншых. Выключная, бо з самага пачатку арганізавана ксяндзом Янам Гавецкім — дэканам Іўя, які кожны год, ідучы першым, дае прыклад моладзевага запалу. Выключная, бо закранае ўсе парафіі дэканату, збіраючы пілігрымаў з кожнай парафіяльнай супольнасці, дзе ўсе становяцца адным. Па дарозе пілігрымы ўдзельнічаюць у канферэнцыях, Імшах, дзеляцца сведчаннем свайго жыцця, наведваюць вёскі, мясцовасці, дзе таксама дзеляцца сведчаннем, даючы добры прыклад, але найперш нясуць радасць - аснову кожнай пілігрымкі. Без радасці не будзе аніякай атмасферы. Без радасці ніхто не адолее аніводнага кіламетра. Радасць дазваляе чалавеку ісці наперад, ісці з адвагай… Атмасферу радаснага крочання мне было дадзена адчуць 9 ліпеня, калі я далучыўся да гэтай пілігрымкі. Нягледзячы на тое, што надвор’е ў той дзень было вельмі зменлівае, бо то дождж ішоў, то свяціла спякотнае сонца, якое цёплымі прамянямі дакраналася да ўсіх, так што папярэдне змочанае адзенне зноў станавілася сухім. Самым малодшым удзельнікам пілігрымкі з’яўляецца Аўрымас, якому 1 год і 7 месяцаў. Як высветлілася, хлопчык у пілігрымку ідзе трэці раз. Як такое можа быць? Кс. Юрый Марціновіч, (AYU) |
Фотарэпартаж |