Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прывітанне з Вострай Брамы прывезлі ўдзельнікам урачыстасцяў у Тракелях літоўскія вернікі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
12.07.2014 19:19

11-12 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях адбыліся адпустовыя ўрачыстасці. Акрамя тысяч пілігрымаў з розных месцаў Беларусі, на ўрачыстасцях прысутнічала вялікая група вернікаў братняга літоўскага народа.

У Тракелі індывідуальна прыбылі пілігрымы з розных мясцовасцяў Літвы. Гродзенская дыяцэзія была вылучана ў 1991 г. з Віленскай архідыяцэзіі, якой Касцёл на Гродзеншчыне абавязаны многімі традыцыямі і звычаямі.

У Тракелях прысутнічала таксама арганізаваная група пілігрымаў з Віленшчыны, якія прыбылі пакланіцца Маці Божай у тракельскім абразе і прывезлі біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу і ўсім удзельнікам урачыстасцяў прывітанне з Вострай Брамы.

З 1981 г. сённяшні гродзенскі ардынарый быў пробашчам парафіі Святога Духа ў Вільні да таго, як 13 красавіка 1991 г. Святы Айцец прызначыў яго біскупам новаўтворанай Гродзенскай дыяцэзіі.

Пілігрымы з Літвы засталіся пад вялікім уражаннем ад урачыстасцяў у Тракелях. Па іх словах, беларускі народ настолькі загартаваны ў веры, што нават нягледзячы на не вельмі добрае надвор’е, многія прыбылі да Маці Божай у санктуарый і вытрывалі да канца.

Паля завяршэння ўрачыстасцяў з літоўскімі пілігрымамі сустрэўся біскуп Аляксандр Кашкевіч. Іерарх падзякаваў ім за прыгожую ініцыятыву прыбыцця, запрасіў удзельнічаць у тракельскіх урачыстасцях кожны год і распавядаць іншым пра тое, што яны перажылі ў гэтыя дні ў санктуарыі. На заканчэнне сустрэчы біскуп удзяліў літоўскім вернікам пастырскае благаслаўленне і паабяцаў заўсёды маліцца за Касцёл на Віленшчыне.

(JM)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.