Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Юнакі з Гродна занялі першае месца ў футбольных спаборніцтвах на Міжнароднай Парафіядзе ў Варшаве
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
17.07.2014 08:45

Каманда хлопцаў з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак) у Гродне ўдзельнічае ў ХХVI Міжнароднай Парафіядзе дзяцей і моладзі ў Варшаве (Польшча).

У гэтым годзе мерапрыемства налічвае каля 1500 удзельнікаў з усёй Еўропы. 15 ліпеня каманда гродзенскай парафіі заняла першае месца ў спаборніцтвах па футболе ва ўзроставай катэгорыі 17-19 гадоў. Адным з найлепшых сярод беларусаў па колькасці забітых галоў стаў Максім Мухляда.

Падчас парафіяды каманду беларускіх хлопцаў суправаджае кс. Артур Малафей (душпастыр па справах спорту Гродзенскай дыяцэзіі), а таксама трэнеры-апекуны Аляксандр Гусар і Уладзімір Кіхляраў.

Усе ўдзельнікі падкрэсліваюць высокі ўзровень арганізацыі парафіяды і цудоўную інтэграцыю дзяцей і моладзі з розных краін падчас спартыўных спаборніцтваў.


Кс. Артур Малафей

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.