Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прадстаўнікі гродзенскай парафіі занялі прызавыя месцы на ХХVI Міжнароднай Парафіядзе дзяцей і моладзі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
19.07.2014 15:47

Каманда парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак) у Гродне прымала ўдзел у ХХVI Міжнароднай Парафіядзе дзяцей і моладзі. Парафіяда праходзіла ў Варшаве (Польшча).

Прадстаўнікі гродзенскай парафіі занялі ў дні Міжнароднай парафіяды наступныя прызавыя месцы:

1-е месца па шашках – Віялета Каляндовіч
1-е месца па шахматах – Уладзіслаў Жыгуліч
1-е месца па плаванні (класічны стыль) – Адрыян Таўрэль
1-е месца па плаванні (вольны стыль) – Адрыян Таўрэль
2-е месца па бегу (1500 м) – Марэк Звяржэвіч

Па традыцыі ўдзельнікі прысутнічалі на святой Імшы ў касцёле Божага Провіду пры гробе а. Ёзэфа Ёнца, заснавальніка Парафіяды.

У ХХVI Міжнароднай Парафіядзе прынялі ўдзел шмат дзяцей і моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі, якія едуць на гэтае мерапрыемства кожны год. Частка іх адпачывала два тыдні ў розных цікавых месцах Польшчы, а другая частка пасля заканчэння Парафіяды таксама паездзе на двухтыднёвы адпачынак. Мінска-Магілёўскую дыяцэзію прадставіла на мерапрыемстве каманда вілейскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа, якая заняла першае месца на ІV Парафіядзе архідыяцэзіі ў 2013 г. Першае месца на архідыяцэзіяльнай Парафіядзе дае пераможцам магчымасць прадстаўляць Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію на Міжнароднай Парафіядзе.

Парафіяда складаецца з трох элементаў: «тэатр», «святыня», «спорт», што сімвалізуе асноўныя сферы развіцця чалавечай асобы — інтэлектуальную, духоўную і фізічную. Элемент «святыня» мае на ўвазе ўдзел дзяцей і моладзі ў ранішніх і вячэрніх малітвах, у святой Імшы, індывідуальную малітву, конкурс біблійных ведаў; элемент «тэатр» - выяўленне мастацкіх здольнасцяў у тэатральных пастаноўках, конкурсах свецкай і рэлігійнай песень, конкурсе малюнкаў; фізічныя здольнасці ўдзельнікі прадстаўляюць у спаборніцтвах элементу «спорт».

ХХVI Міжнародная Парафіяда дзяцей і моладзі адкрылася ў Варшаве 13 ліпеня. Імшу на адкрыццё ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.