Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паведамленне курыі Гродзенскай дыяцэзіі ў справе Аляксея Шчадрова і заснаванага ім прытулку для бяздомных
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
19.07.2014 18:48

У сувязі з інфармацыяй у СМІ наконт Аляксея Шчадрова і заснаванага ім прытулку для бяздомных “Дом Марыі” ў в. Аляксандраўка Шчучынскага раёна курыя Гродзенскай дыяцэзіі хоча паведаміць, што:

1. Аляксей Шчадроў, які называе сябе братам Луіджы, не належыць ні да якога інстытуту кансэкраванага жыцця і ў разуменні Кананічнага Права з’яўляецца свецкай асобай.
2. Аляксей Шчадроў не атрымаў у Касцёле ніякай кананічнай місіі, таму ў разуменні Кананічнага Права не з’яўляецца місіянерам.
3. Прытулак для бяздомных, заснаваны Аляксеем Шчадровым, не мае ў Гродзенскай дыяцэзіі юрыдычнага статусу, таму ў святле Кананічнага Права ён не з’яўляецца арганізацыяй Каталіцкага Касцёла, але мае характар выключна прыватнай ініцыятывы.

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі хоча праінфармаваць, што наогул пазітыўна ставіцца да мэтаў і ідэалаў гэтай супольнасці. Аднак на сённяшнім этапе распачацце фармальнага супрацоўніцтва з супольнасцю не ўяўляецца магчымым, між іншым, з прычыны адсутнасці прававых падставаў.

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі хоча зазначыць, што некаторыя выказванні Аляксея Шчадрова ў СМІ далёкія ад аб’ектыўнасці, не выяўляюць паўнаты праблематыкі і, несумненна, не служаць дабру супольнасці, заснаванай ім.

Гродна, 19 ліпеня 2014 г.

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.