Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Пройдуць урачыстасці 350-годдзя перанясення абраза Маці Божай Кангрэгацкай у гродзенскую катэдру |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
21.07.2014 12:43 |
3 жніўня 2014 года будзе адзначацца 350 гадоў з часу перанясення ў гродзенскую катэдру вядомага абраза Маці Божай Снежнай, ці Маці Божай Кангрэгацкай.
З нагоды юбілею 3 жніўня распачынаюцца ўрачыстасці каля рэктаральнага касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскага), дзе у 11.00 адбудзецца набажэнства на распачацце працэсіі да катэдральнага касцёла.
Пасля працэсіі з абразом Маці Божай Кангрэгацкай у фарным касцёле ў 12.00 будзе цэлебравацца святая Імша.
У межах духоўнай падрыхтоўкі з 31 ліпеня па 2 жніўня ў катэдральным касцёле падчас Імшы ў 19.00 запланаваны спецыяльныя гаміліі і малітвы.
У ноч з 2 на 3 жніўня адбудзецца малітоўнае чуванне, падчас якога апоўначы будзе цэлебравацца святая Імша.
Таксама 3 жніўня з 15.00 да 18.00 у зале імя Яна Паўла ІІ на тэрыторыі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне будзе арганізаваны навуковы сімпозіум, прысвечаны ўшанаванню Маці Божай Кангрэгацкай у Гродне.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.