Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Капелан Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы асвяціў аўтамабілі хуткай дапамогі |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 26.07.2014 14:18 |
|
На стаянцы станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі святар прачытаў малітву, а таксама пажадаў вадзіцелям гэтых аўтамабіляў бесперашкоднай дарогі, каб яны заўсёды паспявалі своечасова прыбыць да тых, хто мае патрэбу, а ўрачы – своечасова аказаць хворым неабходную дапамогу. ![]()
![]()
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


25 ліпеня 2014 г., калі Касцёл успамінае св. Крыштафа, апекуна ўсіх вадзіцеляў, капелан Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы кс. Юрый Беганскі асвяціў аўтамабілі хуткай дапамогі. Іх ужо не раз асвячалі і праваслаўныя, і каталіцкія святары, але ўпершыню гэта зрабіў душпастыр службы аховы здароўя раёна.

для друку