Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафіяльная ўрачыстасць ва ўспамін святых Яўхіма і Ганны адбылася ў Забалаці
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
27.07.2014 02:08

26 ліпеня, ва ўспамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, у Забалаці адбылася парафіяльная ўрачыстасць. На свяце сабраліся шматлікія вернікі з розных куткоў дэканату, таксама прыбыў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Парафія вітала і святароў, якія паходзяць з гэтых земляў: кс. Аляксандра Адамовіча, пробашча парафіі ў Начы, кс. Андрэя Пышыньскага, пробашча парафіі ў Казлоўшчыне, кс. Антонія Адамовіча, вікарыя парафіі ў Гродне-Паўднёвым, кс. каноніка Тадэвуша Качана, пробашча парафіі ў Канвілішках, кс. Юрыя Барташэвіча, пробашча парафіі ў Жырмунах, кс. Генрыка Яблоньскага, вікарыя парафіі ў Ваўкавыску. Урачыстасць упрыгожыў спевам парафіяльны хор.

На пачатку Імшы кс. Генрых Яблоньскі прывітаў біскупа. Падзякаваўшы за магчымасць супольнай малітвы, святар падкрэсліў, што святая Ганна з’яўляецца сапраўды вялікай з усіх святых, вядомых Касцёлу, менавіта таму, што яна была бабуляй Езуса Хрыста.

Біскуп Юзаф Станеўскі ў гаміліі заклікаў дзякаваць Богу за бабуль, дзядуляў і бацькоў сучасных вернікаў, за дар веры, які яны стараліся перадаць. Іерарх падкрэсліў, што будучыня Касцёла залежыць ад моладзі, і заахвоціў моладзь не пакідаць сваіх бацькоў, каб у іх хатах ніколі не згасла святло. Таксама біскуп прывёў некалькі прыкладаў таго, што можа быць з народам, калі моладзь не будзе выконваць Божыя запаведзі.

Імша завяршылася малітвай да св. Ганны пры Найсвяцейшым Сакрамэнце, затым прайшла ўрачыстая працэсія. Напрыканцы біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў вернікам благаслаўленне. Таксама адбылося асвячэнне аўтамабіляў.

Вераніка Жаброўская, AG

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.