Вырушыла V пешая назарэтанская пілігрымка «Гродна-Навагрудак» |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
27.07.2014 18:45 |
26 ліпеня 2014 г. вырушыла V пешая назарэтанская пілігрымка «Гродна-Навагрудак». Пілігрымка ў 71-ю гадавіну мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр назарэтанак з Навагрудка працягнецца да 31 ліпеня.
Як інфармуе grodnensis.by, а 8-й гадзіне адбылася святая Імша для пілігрымаў у гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля. У складзе пілігрымкі – 25 удзельнікаў, 5 сясцёр назарэтанак, кс. Віталій Сідорка і кс. Дзмітрый Дубовік.
Арганізатар гэтай пілігрымкі с. Таццяна Стасюкевіч збірае пілігрымку ў Навагрудак ужо пяты год запар. “Заўсёды хацела, каб пра мучаніц ведалі. Сёстры аддалі жыццё за сем’і і за святара, таму сёння таксама важна іх падтрымоўваць. (…) Я хачу каб людзі таксама знайшлі, да каго можна звярнуцца па ласку”, - адзначае сястра.
71-я гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр назарэтанак з Навагрудка, якія ў гады вайны аддалі жыццё за бацькаў сем'яў і кс. Аляксандра Зянкевіча, будзе адзначацца 1 жніўня 2014 г. Сястра Марыя Стэлла і дзесяць іншых сясцёр былі расстраляны 1 жніўня 1943 г. у лесе каля Навагрудка. (AG) Фота grodnensis.by
|