У смаргонскай парафіі быў арганізаваны лагер для дзяцей |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
28.07.2014 12:37 |
З 14 па 25 ліпеня ў Смаргоні ў парафіі Св. Міхала Арханёла праходзіў лагер для дзяцей з 6 да 14 гадоў “Вакацыі з Богам”. На працягу дзесяці дзён 95 дзяцей разам з 20 аніматарамі i дапаможнікамі, кс. Станіславам Краўчанкам SDB, с. Веранікай Блізнюк FMA і семінарыстам Алегам Каралёвым SDB разважалі над жыццём маленькага салезіянскага святога Дамініка Савіо. Дэвізам лагера былі словы “Да неба разам са св. Дамінікам Савіо”. Па прыкладу гэтага святога дзеці імкнуліся рабіць маленькія крокі да святасці падчас штодзённай Імшы, танцаў, працы ў групах, гульняў. Паводле sdb.by (AG) Больш фота на sdb.by
|