Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне прыняты новыя навучэнцы
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.07.2014 14:51

28 ліпеня 2014 г. у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся экзамен для кандыдатаў на першы год навучання. Перад гэтым, 25-27 ліпеня, абітурыенты прынялі ўдзел у рэкалекцыях па распазнанні паклікання.

Пытанні на экзамене датычылі Катэхізісу Каталіцкага Касцёла, жыцця паўсюднага і лакальнага Касцёла, што дазваляе ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў жыццём Касцёла, і структуры Касцёла ў Беларусі. Кандыдатам трэба было таксама патлумачыць матывы свайго следавання за Хрыстом, унутраны голас, які кліча іх да працы ў Хрыстовай аўчарні.

Экзамен прымаў рэктар семінарыі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які пасля пісьмовай часткі экзамена сустрэўся з кожным кандыдатам і правёў кваліфікацыйную размову.

Новымі навучэнцамі семінарыі сталі:

Вадзім Каўтанюк (парафія Св. Міхала Арханёла, Навагрудак)
Андрэй Струкель (парафія Узвышэння Святого Крыжа, Ліда)
Аляксей Шарыпаў (парафія Св. Міхала Арханёла, Смаргонь)
Яўген Абрамаў (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Ліда)
Яўген Амасёнак (парафія Св. Андрэя, Слонім).

Ужо з 26 жніўня яны распачнуць вучобу i семiнарыйную фармацыю.

Тыя, хто адчуе голас Хрыста, могуць звярнуцца яшчэ да пачатку новага 2014/2015 навучальнага года ў гродзенскую семiнарыю, каб далучыцца да першага курса.

Заахвочваем да малiтвы за тых, хто чуе голас Хрыста, i аб новых паклiканнях.

Кс. Юрый Марціновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.