Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гродне пабудуюць касцёл Святога Духа
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
31.07.2014 10:45

У новым мікрараёне Гродна Альшанка плануецца пабудаваць касцёл Святога Духа. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Гродзенскім гарвыканкаме.

Намер пабудаваць касцёл выказала Гродзенская дыяцэзія. Святыню плануецца ўзвесці па прыкладзе касцёла Святой Сям’і ў Лідзе, які быў асвячаны ў 2010 г. Пакуль у Альшанцы ў католікаў ёсць толькі невялікая капліца, пабудаваная за ўласныя сродкі. Аднак яе плануецца знесці – па ўчастку пройдзе новая шасціпалосная магістраль, якая злучыць аддалены мікрараён і цэнтральную частку горада. У Альшанцы пражываюць больш за 12 тысяч чалавек, у перспектыве раён разрасцецца да 75 тысяч жыхароў.

Пісьмовыя і электронныя звароты гараджан і прадстаўнікоў гарадскіх арганізацый адносна архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі рамяшчэння святыні будуць разгледжаны на пасяджэнні абласнога архітэктурна-горадабудаўнічага савета, пасля чаго будзе прынята канчатковае рашэнне аб будаўніцтве касцёла.

Парафія Святога Духа, да якой адносіцца Альшанка і былы пасёлак Фабрычны, зарэгістравана ў канцы 2012 г. У адпаведнасці з апошнім перапісам там пражываюць больш за 2,5 тыс. католікаў.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.