Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У парафіі ў Навагрудку зладзілі «Дзень старэйшай асобы»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
04.08.2014 14:19

2 жніўня 2014 г. у парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся “Дзень старэйшай асобы”. Група парафіянаў вырашыла дапамагчы самотным і хворым людзям, каб яны маглі паўдзельнічаць у святой Імшы.

Быў падрыхтаваны транспарт, які дазволіў людзям, якія даўно не былі ў касцёле, дабрацца туды і прыняць удзел у Эўхарыстыі. Перад Імшой кожны меў магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

У гаміліі пробашч парафіі кс. Аляксандр Баклажэц падкрэсліў сэнс хрысціянскага перажывання старасці і хваробы.

На знак вернасці Касцёлу і навучанню Езуса прысутныя пацалавалі крыж - сімвал збаўлення. Пасля ўсе сабраліся ў парафіяльным доме, каб паразмаўляць. Некаторыя ўжо даўно не выходзілі за межы свайго дома, таму такая сустрэча была для іх вельмі карыснай.

Таксама быў арганізаваны пачастунак і невялікі канцэрт.

Паводле grodnensis.by

(AG)

 

Фота grodnensis.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.